"Позні Брэжнеў": як беларусы адрэагавалі на з'яўленне "васковага" Лукашэнкі
"Украінцы, вядома, тыя яшчэ ... мёртвага падымуць і прымусяць працаваць" / калаж Еўрарадыё
Лукашэнка з'явіўся ў публічнай прасторы ўпершыню з 9 траўня — увечары 15 траўня фатаграфіі, а пазней нават кароткае відэа з ім апублікавала яго прэс-служба і дзяржаўныя медыі. Праўда, "трыумфальнага вяртання" палітыка не адбылося: дзіўны знешні выгляд Лукашэнкі і яго асіплы голас толькі падмацавалі меркаванне многіх пра тое, што ён хворы, а таксама выклікалі цэлую хвалю жартаў.
"Украінцы, канешне, тыя яшчэ... Мёртвага падымуць і заставяць "працаваць у цэнтральным камандным пункце ВПС і войскаў СПА", — піша твітарскі @tavarysh_b.
Какой ты сегодня? pic.twitter.com/n7RKAoo6nY
— Kapitan Flint 🏴☠️🇺🇦 (@Uriy113100) May 15, 2023
Карыстальнік твітара пад нікам @hasid_ напісаў: "Лукашэнка з'явіўся на публіцы ўпершыню з 9 траўня" — і дадаў фатаграфію са здымак фільма "Чалавек — швейцарскі нож", дзе Дэніэл Рэдкліф грае нябожчыка.
Кадр са здымак, дзе Рэдкліф выконвае ролю трупа / A24 / Vudu
Не жартамі, але цікавым назіраннем падзяліўся гісторык Аляксандр Фрыдман: "Людзі, якія заспелі позняга Брэжнева і назіралі за Лукашэнкам, адчуваюць сёння дэжавю".
Паралель з савецкімі правадырамі правёў не толькі ён. "Нікчэмная пародыя і непаўторны арыгінал", — напісаў карыстальнік @drennydread, прымацаваўшы свежую фатаграфію Лукашэнкі і апошні здымак ужо цяжка хворага Уладзіміра Леніна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.