Прапаганда прыбрала здымак Лукашэнкі, зроблены ў бункеры

Здымак, які раптоўна знік з сайта Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by
Здымак, які раптоўна знік з сайта Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by

Прапаганда прыбрала здымак Аляксандра Лукашэнкі, зроблены 15 траўня ў бункеры. Ён знік і з яго сайта, і з сайта БЕЛТА. Фота было так "старанна" зарэтушавана, што Лукашэнка выглядаў як васкавая фігура.

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка, якога не бачылі з 9 траўня, наведаў цэнтральны камандны пункт Ваенна-паветраных сіл і войскаў Супрацьпаветранай абароны. У яго была забінтаваная рука, сумны твар, асіплы голас. Лукашэнка пацвердзіў, што ў суботу на Браншчыне збілі расійскую авіягрупу — два самалёты і два верталёты. З-за гэтага ў Беларусі войскі знаходзяцца ў павышанай баявой гатоўнасці. 

Прапаганда прыбрала здымак Лукашэнкі, зроблены ў бункеры
president.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі