Міжнародны Алімпійскі камітэт адхіліць усю зборную Расіі ад Алімпіяды-2016

Міжнародны Алімпійскі камітэт адхіліць усю зборную Расіі ад Алімпіяды-2016

У нядзелю, 24 ліпеня, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абвесціць пра адхіленне ўсёй зборнай Расіі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Пра гэта паведамляе Daily Mail са спасылкай на абазнаную крыніцу.

На сёння, які піша газета, прызначылі экстраннае пасяджэнне выканкама МАК. На ім камітэт вывучыць рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) у Лазане, які адхіліў расійскую зборную па лёгкай атлетыцы ад Алімпіяды-2016.

Як паведамлялася раней, Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) у сваім дакладзе паведаміла пра беспрэцэдэнтныя факты допінгу ў расійскім спорце. Згодна з дакументам, пробы расійскіх  спартоўцаў на Алімпіядзе ў Сочы падмянялі супрацоўнікі сочынскай антыдопінгавай лабараторыі. У гэтым ім дапамагалі супрацоўнікі спецслужбаў, у тым ліку ФСБ.

WADA прыйшло да высновы, што ўсё адбывалася з ведама кіраўнікоў Мінспорту, піша РБК. Кантраляваў сістэму намеснік міністра Юрый Нагорных, а кіраўнік міністэрства Віталь Мутко "не мог не быць у курсе таго, што адбываецца".

З патрабаваннем адхіліць зборную Расіі ад удзелу ў Алімпіядзе ў поўным складзе выступілі 14 нацыянальных антыдопінгавых агенцтваў. Разам з тым яны прапанавалі стварыць групу, якая перад Алімпіядай праверыць "чыстых" расійскіх спартоўцаў. Іх прапанавалася дапусціць да Гульняў пад нейтральным сцягам.

https://www.youtube.com/watch?v=cZHrLCaoGZk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі