Моцны вецер не паўплываў на працу Нацыянальнага аэрапорта Мінск

Моцны вецер не паўплываў на працу Нацыянальнага аэрапорта Мінск

На працу Нацыянальнага аэрапорту Мінск не паўплывала ўзмацненне ветру, перадае БЕЛТА.

Прэс-служба аэрапорта паведамляе, што аэрапорт працуе ў штатным рэжыме і рэйсы выконваюцца паводле графіку. Затрымак або адмены рэйсаў у сувязі з узмацненнем ветру не было.

На 4 кастрычніка сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. У аўторак чакаецца моцны вецер, парывы якога ў многіх раёнах дасягаюць 15-20 метраў за секунду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі