“MOJ HLEB” з “Экстрэмістамі”: ці магчымы беларускі тэатр за мяжой — эфір

Сяргей Чуб і Алег Гарбуз / Еўрарадыё
“Тыдзень Тэатра з Вольнымі Купалаўцамі” пройдзе ў Варшаве з 26 па 30 сакавіка. Падзея, якую можна смела назваць кульмінацыяй гэтага тэатральнага сезону. Цягам гэтага беларускага тэатральнага тыдня нас чакаюць сапраўды выбітныя паказы: пачынаючы з урачыстага адкрыцця фэсту монаспектаклем народнай артысткі Зоі Белахвосцік “MOJ HLEB” з удзелам актораў-купалаўцаў і працягваючы нашумелай пастаноўкай паводле рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” “ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ”…
Як нарадзілася ідэя правесці ў Варшаве “Тыдзень Тэатра з Вольнымі Купалаўцамі” і чым купалаўцы будуць здзіўляць гледачоў? Ці складана было рэалізаваць задуму і хто падтрымаў ініцыятыву? Як купалаўцаў змяніла эміграцыя і ці ёсць будучыня ў беларускага тэатра за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць акторы Незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” Сяргей Чуб і Алег Гарбуз у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.