Мова, товканыця і ўпартыя апаляне — стрым з Вольгай Аполька
Вольга Аполька / Калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Голя з Гополя — гэта інстаграм-праект ураджэнкі вёскі Опаль Іванаўскага раёна Вольгі Аполька. Голя працуе ў айці, жыве ў далёкай Новай Зеландыі але называе сябе амбасадаркай палескай мовы ў гэтай далёкай краіне. У сваім блогу дзяўчына знаёміць падпісчыкаў з традыцыямі і асаблівасцямі беларускага Палесся на прыкладзе сваёй роднай вёскі.
У нашай палескай рубрыцы гутарым з Вольгай пра тыповыя рысы палешукоў, асаблівасці опальскай гаворкі, кнігу, прысвечаную бабулі, якую блогерка неўзабаве збіраецца выпусціць, і шмат чаго яшчэ.
Калі вы прапусцілі, то тут наш першы палесскі стрым з мастачкай з Лунінеччыны Воляй Кузьміч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.