МТЗ прапануе турыстам удзельнічаць у зборцы трактароў

МТЗ прапануе турыстам удзельнічаць у зборцы трактароў

МТЗ прапануе турыстам удзельнічаць у зборцы трактароў. Разам з работнікамі мінскага прадпрыемства яны змогуць выканаць пяць аперацый на канвееры, а ў канцы экскурсіі атрымаюць сертыфікат аб удзеле ў зборцы трактара. Таксама турысты змогуць пакатацца на гэтай тэхніцы на тэрыторыі завода. Новыя віды паслуг экскурсантам пачнуць прадстаўляць ужо ў чэрвені, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.

Прамысловы турызм на МТЗ развіваюць са студзеня 2017 года. За гэты час прадпрыемства наведалі больш за 1200 чалавек, з іх — 275 замежнікаў. Звычайна турыстам паказваюць зборку трактароў і выраб дэталяў, дазваляюць пасядзець у кабіне.

МТЗ прапануе турыстам удзельнічаць у зборцы трактароў
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі