МУС Беларусі будзе больш актыўна выкарыстоўваць беспілотную авіяцыю

МУС Беларусі будзе больш актыўна выкарыстоўваць беспілотную авіяцыю

МУС Беларусі будзе больш актыўна выкарыстоўваць беспілотную авіяцыю. Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, да гэтага штурхае “агрэсіўнасць знешняга серадовішча”, выклікі і пагрозы, якім трэба паспяхова супрацьстаяць.

Плануецца, што ў кожным тэратарыяльным упраўленні органаў унутраных спраў з’явіцца беспілотны авіяцыйны комплекс. Шуневіч адзначае, што з яго дапамогай можна вырашаць шмат тактычных і практычных задачаў. Гэта і пошук зніклых без вестак ці тых, хто заблукаў у лесе, пошук скрадзенага транспарту. Ужо ў бліжэйшы час МУС спадзяецца набыць неабходную тэхніку, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі