МУС Беларусі: з мігрантамі праводзяцца "прафілактычныя гутаркі"

МУС Беларусі: з мігрантамі праводзяцца "прафілактычныя гутаркі"

"Парушэнняў заканадаўства з боку мігрантаў не зафіксавана", заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў. У чарговы раз падкрэсліваецца, што "яны знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь законна". Але ж гаворка не пра законнасць іх знаходжання ў нашай краіне, а пра іх дзеянні: "несанкцыянаванае масавае шэсце" да мяжы, спробы прарыву праз яе, зноў жа "несанкцыянаванае" намётавае мястэчка, высечка беларускага лесу, псаванне агароджы з калючага дроту. Атрымліваецца, што мігрантам дазволена практычна ўсё.

Кубракоў прызнае, што мігрантаў, якія "бягуць ад вайны ў Еўрасаюз", стала больш (у тым ліку і ў Мінску), іх паводзіны своеасаблівыя, але з імі праводзяцца "прафілактычныя гутаркі". І яны на іх "добра рэагуюць".

"Мы, як рэспубліка гасцінная, заўсёды гатовы прыняць усіх", — кажа міністр. Па яго словах, "якіх-небудзь заяў або скаргаў з боку грамадзян памежных раёнаў няма".

МУС Беларусі: з мігрантамі праводзяцца "прафілактычныя гутаркі"
Іван Кубракоў / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі