МУС: Бязвізам для ўезду ў Беларусь скарысталіся 200 тысяч чалавек

МУС: Бязвізам для ўезду ў Беларусь скарысталіся 200 тысяч чалавек

МУС Беларусі не фіксуе росту злачынстваў ад замежных турыстаў пасля таго, як быў уведзены бязвізавы рэжым для іх. Пра гэта праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Па яго словах, бязвізавым уездам у Беларусь скарысталіся 200 тысяч чалавек. Разам з тым ён прызнаў, што парушэнні ёсць, але МУС прымае прафілактычныя і арганізацыйныя меры, каб мінімізаваць гэтыя рызыкі.

Прадстаўнік МУС паведаміў, што дагэтуль некаторыя людзі спрабуюць перасячы мяжу, паказваючы картку заўзятара (Fan ID) з чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. "Расія падоўжыла для іх час бязвізавага знаходжання да 1 студзеня 2019 года. Гэтыя людзі могуць юрыдычна знаходзіцца на тэрыторыі РФ без віз, але на тэрыторыі нашай краіны для гэтых асоб усталяваны візавы рэжым знаходжання. Мы рэгулярна выяўляем цэлыя групы заўзятараў", — дадаў Бягун.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі