МУС: Інтэрпол выдаў ордэры на мэнэджараў БКК за дзве гадзіны
Пра гэта распавёў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, выдача Інтэрполам міжнароднага дазволу на арышт чатырох топ-мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі пацвярджае, што беларускія праваахоўнікі дзейнічаюць правільна.
Шалькевіч зазначыў, што Інтэрпол заўсёды ставіцца да падобных запытаў вельмі ўважліва, часам адмаўляе. Але ў выпадку з Алегам Пятровым, Канстанцінам Саладоўнікавым, Ігарам Яўстратавым, Дзмітрыем Самойлавым рашэнне было прынята на працягу дзвюх гадзінаў.
Нагадаем, што беларускі бок вінаваціць топ-мэнэджараў БКК у тым, што яны зламысна выкарыстоўвалі службовыя паўнамоцтвы ў Беларускай калійнай кампаніі. Шкоду, нанесеную магчымымі супрацьпраўнымі дзеяннямі топ-мэнэджараў "Уралкалія" "Беларуськалію" і БКК, ацэньваюць у 100 мільёнаў долараў. "Уралкалій" абвяргае гэтыя абвінавачванні.
Фота — despravda.com