МУС Латвіі: уцекачы з нейтральнай тэрыторыі вярнуліся ў Беларусь

МУС Латвіі: уцекачы з нейтральнай тэрыторыі вярнуліся ў Беларусь

Людзі, якія знаходзіліся на нейтральнай паласе паміж Латвіяй і Беларуссю, былі пушчаныя назад, на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта піша delfi.lv са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі.

Прадстаўніца латвійскай памежнай службы Крысціне Петэрсане пацвердзіла, што цяпер каля мяжы няма людзей, якія маглі б паспрабаваць незаконна трапіць у Латвію.

Раней з'явіліся звесткі, што ўцекачы, якія былі на нейтральнай тэрыторыі, зніклі перад візітам агенцтва ААН. Прадстаўнік валанцёрскай арганізацыі "Хачу дапамагчы бежанцам" Эгілс Грасманіс быў устурбаваны тым, што ў ноч з 23 на 24 жніўня з мяжы зніклі 83 чалавекі. Па яго словах, арганізацыя набыла для гэтых людзей ежу, але не змагла яе перадаць. Валанцёр занепакоіўся, што такое мноства людзей знікла адразу ў чатырох месцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі