МУС: мінчук пагражаў у Telegram участковаму інспектару

Скрыншот паведамленняў / t.me/pressmvd
Скрыншот паведамленняў / t.me/pressmvd

Старшы ўчастковы інспектар міліцыі Партызанскага РУУС Мінска атрымліваў пісьмовыя пагрозы. 

"Адпраўнік паведамленняў не шкадаваў выказванняў,паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. — Міліцыянт звярнуўся па абарону да калег з упраўлення ўласнай бяспекі".

Паводле інфармацыі МУС, іх супрацоўніку пісаў 29-гадовы мінчанін. Мужчына знайшоў кантакты ўчастковага ў тэлеграм-канале, карыстальнікі якога "заклікалі адпраўляць праваахоўнікам паведамленні негатыўнага характару". 

Адпраўнік запэўнівае, што быў п'яны. Паддаўшыся віртуальнаму лозунгу, ён вырашыў яго паслухацца.

Мінчук затрыманы. У міліцыі паведамляюць, што ён лічыць свае паведамленні памылковымі і раскайваецца ў іх. 

З матэрыяламі праверкі будуць разбірацца следчыя.

t.me/pressmvd
МВД: минчанин угрожал в Telegram участковому инспектору
t.me/pressmvd
МВД: минчанин угрожал в Telegram участковому инспектору
t.me/pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі