МУС: падчас акцый 14 ліпеня шэсць амапаўцаў атрымалі траўмы
Шасцёра міліцыянтаў АМАП атрымалі траўмы падчас сутычак у Мінску 14 ліпеня. Прычым чацвёра з іх шпіталізаваныя. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.
"Увечары 14 ліпеня некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў спрабавалі справакаваць беспарадкі і сутыкненні з праваахоўнікамі. Яркае сведчанне таму — кадры, на якіх выразна відаць, як з дзясятак апантаных малойчыкаў кідаюцца на аднаго амапаўца", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Следчы камітэт, як паведамлялася раней, пачаў крымінальную справу за падзеі 14 ліпеня ў Мінску.
Як распавядала Еўрарадыё, падчас стыхійных акцыяў 14 ліпеня міліцыя і АМАП жорстка затрымлівалі людзей на вуліцах. У некалькіх выпадках гэта перарасло ў сутычкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.