МУС расказала за што ўжылі сілу пры затрыманні айцішніка ў Бараўлянах

"Супрацоўнікі МУС у цывільным" затрымліваюць Ягора Котава / Еўрарадыё
"Супрацоўнікі МУС у цывільным" затрымліваюць Ягора Котава / Еўрарадыё

Раніцай 29 кастрычніка Ягора Котава і яго сяброўку Ангеліну жорстка затрымалі ля пад'езда ў Зялёным Бары пад Мінскам. Мужчына ў цывільным адзенні ударыў Ягора па твары і паваліў на зямлю. Яго таварышы скруцілі хлопца і дзяўчыну, пасадзілі іх у прыпаркаваны непадалёк "міцубішы" на брэсцкіх нумарах і звезлі.

Беларускія міліцыянеры часта працуюць у цывільным адзенні. МУС настойвае на тым, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў маюць на гэта права. Маўляў, унутранымі дакументамі МУС рэгламентавана, што пры выкананні ўскладзеных задач яны могуць ажыццяўляць ахову грамадскага парадку як у форме, так і ў цывільным адзенні.

Людзі звяртаюць увагу, што супрацоўнікаў ОУС у цывільным адзенні часам складана адрозніць ад бандытаў. Напрыклад, 15 верасня, калі сілавікі без формы прыйшлі з ператрусам да жыхара "Плошчы Перамен" Сцяпана Латыпава і збіраліся ўскрыць яго дзверы, суседка Латыпава з цяжкасцю паверыла хлопцу ў байцы і балаклаве, які заявіў, што ён з міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі