МУС: Старшыня Гомельскага райвыканкама браў хабар з 2015 года

МУС: Старшыня Гомельскага райвыканкама браў хабар з 2015 года

Міністэрства ўнутраных спраў раскрыла падрабязнасці справы затрыманага старшыні Гомельскага райвыканкама. Яго затрыманне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па бараьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). 

Міліцэйскае ведамства сцвярджае, што "шматлікія факты атрымання хабару і злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" з боку чыноўніка ўскрыліся падчас праверкі інфармацыі аб карупцыйных правапарушэннях у органах улады і кіравання Гомельскай вобласці.

Паводле МУС, яшчэ з 2015 года старшыня райвыканкама за хабар даваў "неабгрунтаваныя льготы і перавагі розным камерцыйным структурам ў сферы зямельных адносін, ажыццяўлення будаўніча-мантажных работ, камунальна-бытавых паслуг".

Цяпер чыноўнік затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары. Напрыканцы мінулага тыдня Следчы камітэт пачаў на яго крымінальную справу за атрыманне хабару.

Як паведамлялася раней, на пачатку красавіка старшыня Гомельскага райвыканкама Аляксандр Сітніца знік з працоўнага месца і не паказвася каля тыдня. 13 красавіка ён быў звольнены за прагулы. 18 красавіка з'явіліся звесткі, што чыноўніка затрымалі ў Расіі.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі