МУС: За мінулы год 1200 чалавек папрасілі ў Беларусі статус уцекача

МУС: За мінулы год 1200 чалавек папрасілі ў Беларусі статус уцекача

Прыток вымушаных мігрантаў у Беларусь сёлета застаецца высокім. Такую інфармацыю паведамілі журналістам прадстаўнікі МУС на прэс-канферэнцыі ў Мінску з нагоды Сусветнага дня бежанцаў. Па інфармацыі праваахоўнікаў, тэндэнцыя да павелічэння колькасці вымушаных мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, намецілася ў 2014 годзе. У мінулым годзе яна назіралася таксама.

Па статыстыцы МУС, у 2014 годзе прынялі 800 хадайніцтваў аб наданні статуса бежанца або дадатковай абароны, у 2015 годзе іх было ўжо 1200. Сёлета ўжо 300 замежнікаў звярнуліся з хадайніцтвамі.  

Найбольшай групай вымушаных мігрантаў з’яўляюцца ўкраінцы — ад пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе 1600 украінскіх грамадзян звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбамі аб статусе бежанца або дадатковай абароне, перадае БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі