Мужа праваабаронцы Марфы Рабковай "пераарыштавалі" на 10 сутак

Вадзім Жаромскі / facebook.com/zharomski
Вадзім Жаромскі / facebook.com/zharomski

Вадзіма Жаромскага, мужа праваабаронцы Марфы Рабковай, зноў арыштавалі на 10 сутак, паведамляе ПЦ "Вясна".

Як распавядала Еўрарадыё, маладога чалавек затрымалі зранку 22 снежня ў яго дома ў Мінску. Жаромскага арыштавалі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў "непадпарадкаванні" міліцыянтам. Новы год ён сустракаў у ЦІП на Акрэсціна.

На волю ён мусіў выйсці 6 студзеня, але гэтага не адбылося. Яму прысудзілі новы адміністрацыйны арышт.

Дарэчы, якраз сёння свой дзень нараджэння адзначае ягоная жонка Марфа Рабкова. Праваабаронца трэці год запар спраўляе яго ў СІЗА №1. Яе асудзілі на 15 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі