Мужчына 15 гадзін вісеў уніз галавой на трубе на вышыні 90 метраў

Мужчына 15 гадзін вісеў уніз галавой на трубе на вышыні 90 метраў

На поўначы Англіі мужчына 15 гадзін вісеў уніз галавой на цаглянай трубе былой фабрыкі на вышыні 90 метраў. Калі ратавальнікі да яго дабраліся, ён ужо быў мёртвы, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Увесь свет сачыў за спецаперацыяй, якая праходзіла ў горадзе Карлайл у графстве Камбрыя (труба Дыксана — мясцовая славутасць). Яна пачалася пасля 2-й гадзіны ночы. На трубе заўважылі мужчыну з голым торсам, ён крычаў. На месца прыехалі ратавальнікі. Яны спрабавалі выратаваць мужчыну з дапамогай верталёта і дрона, але няўдала. Удзень каля трубы з'явілася пад'ёмная платформа. Праўда, на той момант ужо не было чуваць крыкаў, мужчына ніяк не рэагаваў на дзеянні ратавальнікаў. Калі альпіністы нарэшце дабраліся да месца, дзе вісеў невядомы, дапамагчы яму ўжо было немагчыма. Цела спусцілі на зямлю. Паліцыя высветліла асобу памерлага. Яму крыху больш за 50 гадоў. Што рабіў мужчына на трубе, пакуль застаецца таямніцай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі