Мужчына купіў выпіўку, а потым трапіў пад аўто прадавачкі гэтай жа крамы
ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 21 верасня ў Гродзенскім раёне, перадае БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК па Гродзенскай вобласці Сяргея Шаршаневіча.
У вёсцы Пальніца 56-гадовы мужчына трапіў пад колы аўтамабіля, якія кіравала 28-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына працуе прадавачкай у вясковай краме. А мужчына за некалькі гадзін да здарэння купляў у гэтай краме выпіўку. Ад атрыманых траўмаў 56-гадовы жыхар вёскі Новая Гожа памёр на месцы.
Паведамляецца, што ўтрыманне алкаголю ў крыві мужчыны склала 1,7 праміле. Праваахоўнікі адзначаюць, што загінулы злоўжываў спіртным і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Па справе прызначаныя некалькі экспертызаў, вывучаюцца асобы удзельнікаў ДТЗ, высвятляюцца і дапытваюцца сведкі.