Мужчына са змяёй у штанах затрыманы ў аэрапорце Берліна
У берлінскім аэрапорце “Шёнэфэльд” мужчына спрабаваў прайсці мытны кантроль са змяёй у штанах. Нямецкія мытнікі паведамляюць, што рэптылія трымалася ў сумцы з тканіны, якая захоўвалася ў штанах пасажыра.
Дазволу на правоз змяі ў мужчыны не апынулася. Таму змяя была канфіскавана і адпраўленая ў цэнтр выратавання жывёлаў у Брандэнбургу. Пасажыру пагражае штраф за незаконны перавоз жывёлаў.
Дагэтуль паведамлялася, што ў Амерыцы жанчына спрабавала пранесці на борт самалёта вавёрку. Яна распавяла, што жывёла ёй неабходна ў якасці падтрымкі.