Мужчына стаў зоркай YouTube, калі выпадкова зняў ролік у рэжыме "сэлфі"

Мужчына стаў зоркай YouTube, калі выпадкова зняў ролік у рэжыме "сэлфі"

Ірландзец Джозэф Грыфін стаў зоркай YouTube, калі выпадкова зняў ролік у рэжыме "сэлфі". Яго сын Эван падараваў камеру GoPro, але не патлумачыў, як ёй карыстацца. У выніку мужчына ўсё сваё падарожжа ў Лас-Вегасе здымаў не турыстычныя аб'екты, а толькі сябе. І нават не падазраваў пра гэта.

Як інфармуе Delfi, відэаролік, які з'явіўся на YouTube, мае назву "Ірландзец у Вегасе". За чатыры дні ён набраў больш за 3 млн праглядаў. У якасці музычнага суправаджэння ў кліпе выкарыстоўваецца мелодыя з камедыйнага серыялу Бені Хіла.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі