Музыка Павел Аракелян з'ехаў з Беларусі ў Літву

Павел Аракелян / Еўрарадыё
Павел Аракелян / Еўрарадыё

Музыка Павел Аракелян з'яехаў у Літву. Пра гэта ён сам напісаў у сацыяльных сетках.

"Ну, вось надыйшла й мая чарга — ад гэтага часу я жыву ў Вільні, спрабую знайсці саксафон, узнавіць форму й вярнуцца да прафесійнага жыцця", — паведаміў Аракелян у Фэйсбуку.

Музыка заяўляе, што адкрыты да працоўных прапановаў і хутчэй за ўсё будзе набіраць людзей на трэніроўкі (ён таксама з'яўляецца фітнэс-трэнерам).

Да апошняга часу Аракелян заставаўся ў Беларусі, прынцыпова адмаўляючыся з'язджаць. Каб выжыць, яму даводзілася прадаваць свае інструменты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі