Музыку і фатографа Дзмітрыя Сачыўку за Масленіцу асудзілі на 30 сутак
Суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў канцэртнага фатографа і музыку Дзмітрыя Сачыўку на 30 сутак арышту, паведамляе тэлеграм-канал @by_culture.
Прычынай стаў ягоны ўдзел у Масленіцы, якую святкавалі ў мінскім мікрараёне Уручча 14 сакавіка.
Як распавядала Еўрарадыё, святкаванне было санкцыянаваным. Тым не менш пасля яго міліцыянты затрымалі шасцярых чалавек — трох жанчын і трох мужчын. У пратаколе было напісана, што яны ўдзельнічалі ў пікетаванні: "прымацавалі зубачысткай да пудзіла запіску з надпісам "Сыходзь" і выкрыквалі лозунгі". З улікам таго, што пудзіла згарэла разам з запіскамі, засталося няясна, як міліцыянты прачыталі напісанае.
16 сакавіка Ганну Кавалёву, Святлану Хіневіч і Наталлю Аляхновіч асудзілі на 15 сутак, прызнаўшы вінаватымі ў несакнцыянаваным пікетаванні. Справы Улада Іёды, Дзмітрыя Сарокі і Дзмітрыя Сачыўкі былі накіраваныя на дапрацоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.