МВФ: Вайна ва Украіне — цяжкі ўдар па сусветнай эканоміцы

Пункт збору дапамогі для Украіны ў Познані / Gazeta Wyborcza
Пункт збору дапамогі для Украіны ў Познані / Gazeta Wyborcza

У суботу 5 сакавіка Міжнародны валютны фонд папярэдзіў, што вайна ва Украіне "сур'ёзна паўплывае" на сусветную эканоміку, піша BBC. Эксперты лічаць, што сітуацыя застаецца "вельмі зменлівай, а прагноз выключна нявызначаным". Але "эканамічныя наступствы [вайны] ужо вельмі сур'ёзныя".

"Эскалацыя канфлікту прывядзе да яшчэ больш разбуральных наступстваў", — гаворыцца ў дакладзе арганізацыі.

Паводле ацэнак спецыялістаў МВФ, цэны на энерганосьбіты і сыравіну, якія растуць, паскораць інфляцыю, якая ўжо параўнальна высокая. Асабліва гэта адчуюць краіны, у якіх цесныя эканамічныя сувязі з Украінай і Расіяй — гэта значыць, і Беларусь, якая залежыць ад расійскіх крэдытаў.

На наступным тыдні рада дырэктараў МВФ збярэцца зноў, каб вырашыць пытанне аб выдзяленні тэрміновай дапамогі Украіне ў памеры 1,4 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі