"Мы можам вырашаць пытанні перамовамі". Ці згодныя беларусы ўзяць у рукі зброю
Скриншот с опроса Еврорадио
29 кастрычніка на сустрэчы з актывістамі БРСМ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што зброю трэба раздаць кожнаму Беларусу.
"Я заўсёды кажу прагматычна: а калі заўтра са стрэльбай прыйдзецца ўстаць на абарону сваёй Радзімы? Я, як галоўнакамандуючы, абыдуся хіба толькі той структурай і сістэмай, якая створаная ва Узброеных Сілах і міліцыі? Не. Нам давядзецца раздаць кожнаму (перш за ўсё, мужыку, дый дзяўчыне) зброю, каб абараніць — добра, не — Радзіму, сябе і сваю сям'ю, сваіх дзяцей".
Журналісты Еўрарадыё запыталіся ў мінчукоў, ці патрэбная ім зброя і што з ёй рабіць.