"Мы працуем з тэрыторыі Расіі" — Буданаў пра атаку на аэрадром у Пскове

Вынік атакі на расійскі самалёт / thedrive.com

Вынік атакі на расійскі самалёт / thedrive.com

"Мы працуем з тэрыторыі Расіі", — так пракаментаваў атаку на аэрадром у Пскове начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў. Яна адбылася ў ноч на 30 жніўня. Раней ГУР заявіў пра чатыры знішчаныя самалёты Іл-76. Аднак фотаздымкі, зробленыя з беспілотніка і са спадарожніка, дазволілі ўдакладніць гэтую інфармацыю. Два самалёты былі знішчаны і два сур'ёзна пашкоджаны, кажа Буданаў. ГУР апублікавала здымак экрана з інфрачырвонай камеры аднаго з дронаў, выкарыстаных падчас атакі.

Кірыл Буданаў не ўдакладніў, ці была атака здзейсненая супрацоўнікамі ГУР, ці расійскімі партызанамі. Ён таксама адмовіўся паведаміць, якія дроны і ў якой колькасці выкарыстоўваліся падчас атакі. Дагэтуль у РФ афіцыйна не заявілі, адкуль былі запушчаныя дроны-камікадзэ. Прапагандысты меркавалі, што яны маглі прыляцець з Украіны праз беларускую тэрыторыю, ці нават з краін Балтыі. Напярэдадні ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі зрабіў заяву пра "дальнабойную зброю Украіны", якая паразіла цэль за 700 км. СМІ вырашылі, што гаворка пра атаку на аэрадром у Пскове.

ГУР спецыяльна нацэлілася на самалёты на пскоўскім аэрадроме, паколькі яны "знаходзяцца ў працоўным стане і выкарыстоўваюцца для перавозкі вайсковых грузаў і дэсантнікаў". Мяркуецца, што на базе знаходзілася каля 20 Іл-76. Да таго ж абарона была не такой надзейнай, як на базах расійскіх бамбардзіроўшчыкаў.

"Мы працуем з тэрыторыі Расіі" — Буданаў пра атаку на аэрадром у Пскове
thedrive.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі