Мінкульт не дазволіць перафарбоўваць Чырвоны дворык
Чырвоны дворык / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Міністэрства культуры не дазволіць перафарбоўваць Чырвоны дворык у іншы колер, акрамя чырвонага. Пра гэта заявіла Еўрарадыё 30 жніўня намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкульта Наталля Хвір. Дворык лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму ўласнікі будынкаў пры афарбоўванні павінны ўзгадняць усе змены яго знешняга выгляду.
Намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкульта Наталля Хвір / БелТА