Мяцеліца і штармавы вецер: надвор'е ў Беларусі 11 снежня
Снег у Мінску / Еўрарадыё
На 11 снежня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У нядзелю ўмовы надвор'я будуць складанымі: вецер, галалёд, моцныя ападкі. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць моцныя, удзень месцамі вельмі моцныя ападкі. Па паўднёвым усходзе — мокры снег і дождж, па ўсёй краіне — завіруха. На дарогах магчымыя снежныя заносы, галалёд, месцамі наліпанне мокрага снегу.
Удзень у шмат якіх раёнах вецер будзе дасягаць 20 м/с.
Уночы тэмпература паветра будзе ад нуля да -6 градусаў. Па поўначы Беларусі слупкі тэрмометраў пакажуць да -9 градусаў. Удзень чакаецца -4..+2 градусы. У паўднёва-ўсходніх раёнах — ад +3 да +8.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.