Мядзельскія ратавальнікі дапамаглі ласю выбрацца з палонкі
У нядзелю, 16 снежня, у 13:40 мядзельскіх ратавальнікаў выклікалі на возера Мядзел. Там каля вёскі Валачок пад лёд праваліўся лось, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі МНС пабачылі жывёлу ў палонцы за 50 метраў ад берага. Лось не мог самастойна выбрацца на бераг.
З дапамогай спецыяльнага інструменту і бензапілы ратавальнікі прарэзалі лёд у напрамку берага. Пасля гэтага лось здолеў самастойна выбрацца з вады.