Мядзведзеў падпісаў дакумент аб стварэнні беларуска-расійскай працоўнай групы
Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў дакумент аб стварэнні беларуска-расійскай працоўнай групы, інфармуе ТАСС. З расійскага боку яе ачоліў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, з беларускага — міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. Вядома, што расіяне дэлегавалі прадстаўнікоў розных ведамстваў, дэпутатаў, сенатараў, службоўцаў Лічыльнай палаты.
Пра стварэнне міжурадавай групы было абвешчана 25 снежня. У Маскве праходзіла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, а таксама прадстаўнікоў урадаў дзвюх краін. Група мусіла займацца выпрацоўкай прапаноў па інтэграцыі і вырашэнні пытанняў "па беларуска-расійскім парадку дня". Як вядома, Лукашэнка і Пуцін не змаглі дамовіцца па праблемных пытаннях у беларуска-расійскіх дачыненнях, іх чарговая сустрэча пройдзе 29 снежня.