Мясніковіч пагутарыў з Абамам у Нью-Ёрку
Гэта адбылося на прыёме для кіраўнікоў дэлегацый, якія прыбылі на сесію Генеральнай Асамблеі ААН.
Міхаіл Мясніковіч наведаў яго разам з часовым павераным у справах Беларусі ў ЗША. Падчас кароткай пратакольнай гутаркі з прэзідэнтам ЗША кіраўнік беларускага ўраду перадаў Бараку Абаме найлепшыя пажаданні ад беларускага кіраўніка, перадае БЕЛТА.
Падчас прыёму Мясніковіч правёў гутаркі з прэзідэнтамі Сербіі, Харватыі, Латвіі, Фінляндыі, міністрамі замежных спраў Літвы, Казахстана і Бахрэйна.
Таксама адбылася гутарка Міхаіла Мясніковіча з Ронам Джонсанам, сенатарам ЗША ад штата Вісконсін, старэйшым па рангу чальцом падкамітэту па еўрапейскіх пытаннях Савета ад Рэспубліканскай партыі. Джонсан выказаў беларускаму боку ўдзячнасць за прынцыповую пазіцыю кіраўніцтва дзяржавы па Украіне і выказаў надзею, што Беларусь і надалей будзе адыгрываць значную ролю ў урэгуляванні канфлікту.
Фота — з архіву прэс-службы ўраду