Мясніковіч заклікае падтрымаць Лукашэнку на будучых прэзідэнцкіх выбарах
Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 15 лістапада 2015 года.
Экс-кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч вылучаны кандыдатам на пасаду старшыні Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу. Ён заменіць Анатоля Рубінава, які датэрмінова падаў у адстаўку.
Выступаючы на пазачарговай сесіі Савета рэспублікі 16 студзеня Мясніковіч заклікаў яго чальцоў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
"Як вы ўсе ведаеце, 2015 год — год прэзідэнцкіх выбараў. У гэты няпросты, вельмі складаны для нашай краіны час неабходна яшчэ больш шчыльна згуртавацца вакол нашага лідэра Аляксандра Лукашэнкі, падтрымаць яго і дапамагчы з выбарам свайго кандыдата тым, хто яшчэ не вызначыўся", — перадае interfax.by словы Мясніковіча.
Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 15 лістапада 2015 года.
У чацвер, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, Лукашэнка паабяцаў, што прэзідэнцкія выбары пройдуць сумленна і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.
Лукашэнка — пра будучыя выбары: Рэйтынгі вылічваць не трэба (відэа)
Фота — belarushockey.com