МЗС афіцыйна зняло абмежаванне на колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША
4 сакавіка мiнiстр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з амерыканскай дэлегацыяй, якую ўзначаліў намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША Джордж Кент. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС.
На сустрэчы беларускі бок афіцыйна паведаміў пра адмену абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў амерыканскай амбасады ў Мінску. Гэтыя абмежаванні дзейнічалі з 2008 года. Уладзімір Макей выказаў надзею на тое, што гэты крок паспрыяе далейшай нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі.