МЗС Беларусі: асаблівае здзіўленне выклікаюць паводзіны ўкраінскіх суседзяў

МЗС Беларусі: асаблівае здзіўленне выклікаюць паводзіны ўкраінскіх суседзяў

МЗС Беларусі адрэагавала на рэакцыю замежжа на таемную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі. Як вядома, яго легітымнасць не прызнаюць ЕС, ЗША, Канада, наша паўднёвая суседка Украіна.

"Асаблівае здзіўленне выклікаюць паводзіны нашых украінскіх суседзяў", — піша МЗС. У заяве падкрэсліваецца "несамастойнасць" Кіева "ў прыняцці сваіх знешнепалітычных рашэнняў". Пры гэтым афіцыйны Мінск абяцае і далей "падтрымліваць брацкі ўкраінскі народ".

"Беларусь ніколі не ўмешвалася і не мае намеру ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў, — гаворыцца ў заяве. — Чакаем ад нашых замежных партнёраў аналагічнага падыходу".

МЗС заяўляе, што "беларускі народ не мае патрэбы ў "легітымацыі" сваёй улады з боку саманазваных факультатыўных "легітыматараў".

Падкрэсліваецца, што ўлады Беларусі выступаюць не за канфрантацыю, а за дыялог.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі