Зяленскі — пра Беларусь: калі ўлада не чуе сваіх людзей, то яе не будзе
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пракаментаваў падзеі ў Беларусі падчас візіту ў Славакію. У Браціславе на супольным брыфінгу з прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай ён сказаў, што беларускім уладам "варта знайсці дыялог са сваім народам". "Калі ўлада не знойдзе магчымасці дыялогу са сваімі роднымі людзьмі, то гэтай улады не будзе", — перакананы Зяленскі.
Больш таго, прэзідэнт Украіны прагназуе, што калі ўлады Беларусі не спыняць гвалт сілавікоў супраць беларусаў, "яны атрымаюць вельмі магутны вынік і адказ ад народу".
Украіна, як і ЕС, ЗША, не прызнае легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі.
Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які мусіў прайсці ў кастрычніку ў Гродне перанесены на наступны год з ініцыятывы Кіева. Такім чынам сёлета Зяленскі ў нашу краіну не прыедзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.