МЗС Беларусі пакуль не каментуе рэферэндум ва Украіне

Удзельнікам прапаноўвалася адказаць на пытанне "Ці падтрымліваеце вы акт аб абвяшчэнні дзяржаўнай самастойнасці Данецкай народнай рэспублікі?". Сепаратысты сцвярджаюць, што яўка ў гэтых абласцях склала 74-81%. На Луганшчыне за незалежнасць, нібыта, прагаласавалі да 98%, у Данецкай вобласці — каля 90%. Лічбы фантастычныя, заяўляюць у Кіеве.


Кіеўскія ўлады, як і краіны Захаду, заявілі, што гэта псеўдарэферэндум, ён з'яўляецца фарсам і яго не прызнаюць. Пакуль не выказалася і Расія, адзначаецца толькі "высокая яўка". Еўрарадыё пацікавілася, ці пракаментуе падзеі ва Украіне МЗС Беларусі. Вось што паведаміў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Дзмітрый Мірончык:



"На дадзены момант якіх-небудзь каментароў з нашага боку не было".



Ён удакладніў, што "пакуль" няма. Таму, магчыма, нейкая заява яшчэ з'явіцца.

Фота — ria.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі