МЗС Літвы не бачыць падстаў для закрыцця мяжы з Беларуссю

У Літве не бачаць пакуль падставаў закрываць усходнія межы / pexels.com
У Літве не бачаць пакуль падставаў закрываць усходнія межы / pexels.com

Літва ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй, аднак падстаў для поўнага закрыцця мяжы пакуль няма. Пра гэта заяўляе міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс, піша Delfi.

Такія дзеянні, кажа Лансбергіс, будуць разглядацца толькі ў выпадку крызісу, які ўяўляе прамую пагрозу нацыянальнай бяспецы. Поўнае закрыццё мяжы ён назваў "чырвонай кнопкай".

"Поўнае закрыццё мяжы мае далёкасяжныя наступствы. Мяжа, якая звязвае нас з Беларуссю, таксама звязвае Літву з усім светам на ўсход — з такімі краінамі, як Казахстан, Узбекістан і многія іншыя — Сакартвела, Арменія. Мы павінны ўлічваць і гэта", — заяўляе кіраўнік літоўскай дыпламатыі.

Учора стала вядома, што МУС Літвы пачынае ўзмоцненыя праверкі для людзей, якія едуць у краіну з Беларусі і РФ. Кіраўніца МУС Агне Білатайце не выключыла, што мяжу могуць цалкам закрыць, калі ўзровень пагрозы ў Літве зменіцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі