МЗС пацвердзіў звесткі пра гібель беларуса ў Батумі
Амбасада Беларусі ў Грузіі 26 ліпеня атрымала пацвярджэнне, што ў Батумі загінуў наш суайчыннік, перадае БЕЛТА.
Днямі ў СМІ з'явіліся паведамленні, што ў Батумі беларуса знесла ў мора. Грузінскія службы актыўна займаліся пошукам мужчыны.
Цяпер яго гібель афіцыйна пацверджаная.
"Амбасадай Беларусі ў Грузіі яшчэ ўчора атрымана пацверджанне гібелі беларускага грамадзяніна ў Батумі. Амбасада знаходзіцца ў кантакце з блізкімі загінулага, аказвае ім усё неабходнае садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў па яго вяртанні на радзіму", — заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.