МЗС: Поўная адмена санкцый болей паспрыяе адносінам Беларусі і ЗША

МЗС: Поўная адмена санкцый болей паспрыяе адносінам Беларусі і ЗША

Поўная адмена эканамічных санкцыяў на больш паспрыяе развіццю супрацоўніцтва Беларусі і ЗША. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Дзмітрый Мірончык.

“Гэтае рашэнне стварае пэўныя ўмовы для далейшага развіцця беларуска-амерыканскіх стасункаў. У найбольшай ступені развіццю супрацоўніцтва з ЗША будзе спрыяць поўная адмена эканамічных абмежаванняў”, — цытуе Мірончыка ТАСС.

Нагадаем, што 29 кастрычніка Злучаныя Штаты змякчылі дзеянні санкцыяў у дачыненні шэрагу беларускіх кампаній: “Беларускага нафтавага гандлёвага дома”, канцэрна “Белнафтахім”, Belneftekhim USA Inc., заводаў “Белшына”, “Гродна Азот”, “Гродна Хімвалакно”, “Нафтан”, “Лакафарба”, “Полацк-Шкловалакно”. Гэтым кампаніям дазволілі трансакцыі, хоць іх маёмасць застаецца замарожанай.

Таксама 29 кастрычніка Еўрасаюз абвясціў прыпыненне на чатыры месяцы шэрагу санкцыі ў дачыненні Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі