МЗС: Высылка беларускага дыпламата з Украіны — недружалюбны крок Кіева

МЗС: Высылка беларускага дыпламата з Украіны — недружалюбны крок Кіева

Высылку дыпламата з Украіны МЗС Беларусі расцэньвае як недружалюбны крок. Пра гэта гаворыцца ў каментары намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі А.Шупляка, размешчаным на сайце дыпламатычнага ведамства. 

"Расцэньваем рашэнне ўкраінскага боку аб высылцы дыпламата Пасольства Беларусі ва Украіне як абсалютна беспадстаўнае. Выказваем шкадаванне ў сувязі з гэтым недружалюбным крокам Кіева", — заявіў прадстаўнік МЗС.

Як паведамлялася раней, у сувязі са "шпіёнскім скандалам" Беларусь выслала дарадцу ўкраінскай амбасады Ігара Скварцова. Сёння стала вядома, што афіцыйны Кіеў у адказ выслаў першага сакратара беларускай амбасады ва Украіне. Імя высланага дыпламата не паведамляецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі