На 1 кастрычніка на поўдні Беларусі прагназуюць дажджы і навальніцы
На чацвер, 1 кастрычніка, на поўдні Беларусі (найперш на Брэстчыне) прагназуюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У Мінску без істотных ападкаў.
У начныя гадзіны чакаецца ад +8 да +14 градусаў цяпла (у Мінску — ад +9 да +11), удзень тэмпература паветра складзе ад +15 да +20 градусаў цяпла (у сталіцы — ад +16 да +18).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.