На 12 верасня запланаваны першы выхад у космас непрафесійных астранаўтаў
Удзельнікі прыватнай даследчай місіі
У аўторак стартавала пяцідзённая прыватная даследчая місія Polaris Dawn, якая неаднаразова адкладвалася з тэхнічных прычын. Яе запусціла кампанія SpaceX. На мадэрнізаваным караблі Crew Dragon у космас паляцелі мільярдэр Джарэд Айзекман, адстаўны пілот, падпалкоўнік Скот Поціт, дзве супрацоўніцы SpaceX — вядучы інжынер па касмічных аперацыях Ганна Менон і інжынер, які курыруе падрыхтоўку касманаўтаў, Сара Джыліс. Айзекман сумесна з кампаніяй SpaceX прафінансаваў гэтую місію.
На 12 верасня запланаваны першы выхад у адкрыты космас непрафесійных астранаўтаў. Джарэд Айзекман і Сара Джыліс зробяць гэта па чарзе. Яны выпрабуюць новыя скафандры.
Плануецца, што Crew Dragon падымецца на вышыню прыкладна 1400 кіламетраў. Гэта стане рэкордам па аддаленні ад Зямлі для пілатуемай місіі за апошнія 52 гады — з часу вяртання ад Месяца карабля экспедыцыі "Апалон-17" у 1972 годзе.
Polaris Dawn is go for launch pic.twitter.com/tx1gUyZjZr
— SpaceX (@SpaceX) September 10, 2024
Dragon will initiate a two-day pre-breathe process to prepare the crew for their upcoming spacewalk on Thursday, September 12 pic.twitter.com/xxL2TRV6JX
— SpaceX (@SpaceX) September 10, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.