На Алімпіяду ў Сочы паедуць 24 беларускія спартсмены
Поўны склад нашай дэлегацыі выканкам НАК Беларусі зацвердзіў ў сераду каля гадзіны дня.
У Сочы паляцяць 24 спартсмены з пяці відаў спорту — біятлону, лыжных гонак, шорт-трэку, гарналыжнага спорту і фрыстайла.
Вось канчатковы склад дэлегацыі:
Біятлон:
Яўген Абраменка
Аляксандр Дарожка
Юрый Лядаў
Сяргей Новікаў
Уладзімір Чапелін
Дар’я Домрачава
Надзея Пісарава
Людміла Калінчык
Надзея Скардзіна
Настасся Дубарэзава
Фрыстайл:
Аляксей Грышын
Дзмітрый Дашчынскі
Антон Кушнір
Дзяніс Восіпаў
Ала Цупер
Лыжныя гонкі:
Сяргей Далідовіч
Аляксей Іваноў
Аляксанд Лазуткін
Алена Саннікава
Міхаіл Сямёнаў
Гарналыжны спорт:
Юрый Данілачкін
Марыя Шканава
Шорт-трэк:
Вольга Талаева
Максім Сяргееў
Таксама на Алімпіяду паедуць 9 журналістаў: два — з газеты “СБ — Беларусь сегодня”, два — з інфармагенцтва БЕЛТА, па адным са “Звязды”, “Прессбола”, парталаў goals.by і noc.by.