На аўкцыён выставілі гадзіннік выхадца з Віцебска, які загінуў на "Тытаніку"

Часы Сіная Кантара

Часы Сіная Кантара / bid.henryaldridge.com

Брытанскі аўкцыённы дом Henry Aldridge & Son Ltd выставіў на таргі кішэнны гадзіннік, які належаў выхадцу з Віцебска Сінаю Кантару, піша рэсурс "Беларусы і свет". У красавіку 1912 года ён разам з жонкай Мірыям знаходзіўся на борце лайнера "Тытанік", муж і жонка накіроўваліся ў Амерыку другім класам.

Калі "Тытанік" сутыкнуўся з айсбергам і пачаў тануць, Мірыям знайшлі месца ў лодцы, яна выратавалася. Сінай загінуў. Яго рэчы (адзенне, дакументы, запісную кніжку і грошы) пазней перадалі жонцы. Сярод рэчаў былі таксама кішэнны тэлескоп, штопар і гадзіннік. Некалькі гадоў таму нашчадкі Кантара прадалі гэты гадзіннік на аўкцыёне калекцыянеру хранометраў. Ён тады аддаў за гадзіннік эмігранта з Віцебска 57,5 тысячы долараў.

Цяперашнія таргі пройдуць 11 лістапада ў горадзе Дэвізес (графства Уілтшыр). Пачатковы кошт — 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Але чакаецца, што падчас таргоў сума можа вырасці да 50-80 тысяч фунтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі