На авіярэйсе Мінск — Тбілісі пабіліся пасажыры

Бойка пачалася пасля таго, як адзін з пасажыраў абразіў жанчыну / скрыншот відэа​
Бойка пачалася пасля таго, як адзін з пасажыраў абразіў жанчыну / скрыншот відэа​

Бойка адбылася на вячэрнім рэйсе авіякампаніі "Белавія", які здзяйсняў палёт па маршруце Мінск — Тбілісі. Відэа інцыдэнту з'явілася ў сеціве.

Падставай для бойкі сталі паводзіны аднаго з пасажыраў — як мяркуецца, выхадца з Грузіі. Ён абразіў жанчыну-суседку. Яе адсадзілі. Тым часам іншыя пасажыры вырашылі правучыць крыўдзіцеля.

У нейкі момант "выстраілася чарга набіць нахабніку фізіяномію", расказаў "Салідарнасці" адзін з відавочцаў здарэння. Каманда спрабавала супакоіць пасажыраў, камандзір экіпажа прасіў спыніць бойку, казаў, што "інакш будзем вымушаныя пасадзіць самалёт".

У аэрапорце Тбілісі віноўніка інцыдэнту забрала паліцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі