На бабруйскім "Фандоку" адбыўся выбух, ёсць пацярпелыя

На бабруйскім "Фандоку" адбыўся выбух, ёсць пацярпелыя

У адным з цэхаў ААТ "Фандок"у Бабруйску ўвечары 21 чэрвеня адбыўся выбух. Пра гэта ў сацсетках паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Інцыдэнт адбыўся каля 19-й гадзіны падчас працоўнай змены ў цэху выпуску ДСП. Пасля выбуху ў цэху пачаўся пажар. Пры гэтым пацярпеў 23-гадовы рабочы: яго шпіталізавалі з апёкамі. Ад выбуховай хвалі пацярпелі дзве жанчыны, якіх агледзелі медыкі. 

Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння. 

Меркаванай прычынай выбуху стаў збой у працы абсталявання. Пра гэта ў каментары БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ГКСЭ) па Магілёўскай вобласці Святлана Зычкова.

Нагадаем, што ў 2010 годзе на "Пінскдрэве" адбыўся выбух — таксама ў цэху па вытворчасці ДСП. Ад самога выбуху і пажару, які паследаваў за ім, загінулі 14 чалавек, трое атрымалі цяжкія траўмы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі