На БелАЭС прывезлі ядзернае паліва для другога энергаблока
На Беларускую АЭС у Астравецкі раён 19 красавіка прывезлі ядзернае паліва для другога энергаблока, паведамляе прэс-служба Мінэнерга. Да пачатку загрузкі яно будзе захоўвацца ў спецыяльным сховішчы.
Вядома, што другі энергаблок БелАЭС гатовы на 80%. Рэактар ужо сабраны, у яго загружаныя імітатары цеплавыдзяляльных зборак.
Ядзернае паліва для першага энергаблока БелАЭС было прывезена з Расіі ў траўні 2020 года. У рэактар яго пачалі грузіць у жніўні.
Тым часам першы энергаблок рэгулярна адключаецца ад сеткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.