На Беларусь набліжаецца чарговы цыклон

Ураганы могуць вярнуцца ў Беларусь

Ураганы могуць вярнуцца ў Беларусь

Па прагнозах сіноптыкаў, цыклон можа накрыць Беларусь у панядзелак, 29 ліпеня. Паводле папярэдніх звестак, дзённая тэмператур паветра ў шэрагу рэгіёнаў апусціцца да +16°С, а парывы ​​ветру могуць дасягаць 22 м/с.

Набліжэнне цыклону пачне адчувацца ўжо ў нядзелю. Павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць, кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы краіны, месцамі з навальніцамі. Верагодна ўзмацненне ветра да 20 м/с.

На сёння з-за навальніц у Беларусі аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі