На беларуска-літоўскай мяжы ў чарзе стаяць больш за 950 фураў
На мяжы ў чарзе на выезд з Беларусі ў Літву па стане на 6.00 раніцы стаялі больш 950 грузавых фураў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
У пункце пропуску Каменны Лог чаргу склалі больш за 380 грузавых аўтамабіляў, у Беняконях — больш за 240, Прывалцы — больш як 210, у Катлоўцы — больш за 130.
На беларуска-латвійскай мяжы выезду чакаюць каля 370 вялікагрузаў: больш за 190 — у пункце Урбаны, больш за 170 — у Грыгараўшчыне. На выезд у Польшчу чарга з больш як 30 фураў стаіць толькі ў Казловічах.
На беларуска-ўкраінскай мяжы чэргаў няма.